РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Майму народу

 
Вер мне толькі тады,
калі размаўляю
па-беларуску,
бо і сама тады
веру сабе і Табе.
 
На мяне спадзявайся толькі тады,
калі размаўляю
па-беларуску,
бо і сама тады
спадзяюся на сябе і Цябе.
 
Любі мяне толькі тады,
калі размаўляю
па-беларуску,
бо і сама тады
люблю сябе і Цябе.
 
Вера, Надзея, Любоў
няхай размаўляюць заўсёды
на мове сьветлай зямлі,
на мове сьвятой зямлі,
на мове сьвету,
якім ёсьць мы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.