 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#I У агні белае з чорным. Не, не паленьне бярозавае. Вершы мае.
#II На кафлі белай сажай запісваю вершы. У(дачны) пэрформанс.
#III Над хатамі ля Лысай Гары дым сплывае радкамі вершаў. Грэюцца паэты.
#IV На першае прачытаньне верш аддаю агню. Мала хто можа прачытаць з такім натхненьнем.
#V Над Лысай Гарою зьлятае з далоні попел ад вершаў. І мяне адпусьціце тут, як пройдзе век, на волю...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|