РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наважнасьць
Вось, вось, здаецца,
                                          жвавы травень
чубы бярозаў кучаравіў,
вясновай наквецяй сінеў, –
а столькі ўжо таго благога
вузкой жыцьцёваю дарогай
мінула моўчкі паўзь мяне...
Ды мы жывём, і сонца ловім,
і ветрам дыхаем ліловым,
і ўдалячынь ідзём, бы ў дым, –
у век наш бурны, навальнічны,
знайшліся ж сэрцы, што крынічыць
жывой крывёй маглі б гады.
Зь сіла грудзей мы іх ня вымем,
ня бразьнем вобзем...
                                              Жоўты жнівень
шасьціць снапамі на тарпе,
а і ў лагох, і на узвышшах,
хай за імглой дагэтуль прышласьць,
грызе жыты упарты серп...
Усюды, ўсюды рух, змаганьне.
Ні ночны жах,
ні смутак раньняў
нас ад жыцьця не аджане,
ці радасьці налье вішнёвай
нам у далоні кон, ці новай
бядой
            у вочы нас кальне.
У панцыр сэрцы мы закулі,
нат не пакінулі адтулін,
уцехам кінулі «бывай».
Яшчэ нам вынесеш, краіна,
на ручніку ільняным сінім
вясельны белы каравай!
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.