 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У сырадой пахучы ночы я нырца дам з галавой. Запяю і заахвочу ў жоўтых лозах салаўёў. Зазьвіняць яны... пасыплюць трэляў шкляную капель. Пад чаромхай роснай вып’ю я па кроплі іхны сьпеў. Буду піць, каб чар ня зьнішчыць, аж да раньня, аж да дня, пакуль сінія вагнішчы у лагох не задымяць, пакуль сонца бель ігрушаў жоўтым шоўкам не затчэ, пакуль дзень не запарушыць пыльным золатам вачэй. А тады... ніхто ня ўловіць, ці пяю я сонцу гімн, ці ў налітых сырадоем лозах звоняць салаўі. Не уцяміць, ці то трэляў мкне кіпенны сьнегапад, ці п’яную радасьць меле поўны пчол і сонца сад?
1942
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|