РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На досьвітку
Ночы срэбны паўмісак на золку
зматавеў, пачарнеў...
                                                Ці урок
хто, ці ў ім не запраўднае, толькі
«накладное» блыо сэрабро?
Ня ўсё роўна?
                              Цёр ветах заспаны
яго, праўда, рызманьнем зь імглы,
упацеў нат ружовым туманам,
злы,
        у сеці чаратаў заплыў, –
ды ня сьцерліся шчэрбы і рысы,
як ні мыў ён сьцюдзёную гладзь...
Хіба ўстаць
                          і кашулю расхрыстаць,
губы раньняму ветру падаць?
Увайсьці ў пыл туманны па шыю,
бестурботна ўсьміхнуцца камусь?
Эх,
      ці ёсьць дзе йшчэ золкі такія
як у нас із табой,
                                    Беларусь!
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.