 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Лятуць лісты пуцінай жураўлінай у вырай сонечны даўно. Мо крылы й нам, і нам узяць раскінуць і ў сіню рынуць, аж на дно... Мо мераць дні, як залатыя вёрсты, і выглядаць гранічных вех, аж не прысыплюць сьнежныя пялёсткі і сьлёзы нашыя, і сьмех... Лятуць лісты пуцінай жураўлінай і вабяць нас удалячынь. Ды з жоўтых пожняў роднае краіны дай, кон, у сьвет нам не ўцячы. Мы неаглядна сэрцы застрамілі каханьнем палкім і дзіўным. Няхай лятуць лісты сівыя мераць мілі – там, безь Цябе, што ж варты мы?
1943
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|