РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асеньні вецер
Асеньні вецер зноў гайсае
Па жоўтым лянішчы палян.
Мятуць бярозы валасамі
Нябёс запылены дыван.
 
Лісьцё рабін, крушыны, бэзу
Палае меддзю і вагнём.
Над сьвежым ворывам гарэзіць,
Ваюе зь ветрам вараньнё.
 
I дзіўнай соладдзю кладзецца
Зноў на душу асеньні дым.
Гарыць пявучым смуткам сэрца,
Як плаўкім золатам сады...
 
Я страсянула раньнем сінім
Зь сябе ўчарашніх спраў цяжар,
Знайшла свой шлях... Іду з краінай
Пад новы плён араць папар.
 
I хоць упарта, аднастойна
Пляткарыць вецер у гальлі, –
Я па-асеньняму спакойна
За прышласьць роднае зямлі.
 
1941–1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.