РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясновае
Мне вясна ў галаве закруціла,
я сягоньня п’яная вясной.
Зацьвітае вясновай цьвіляй
у сасоньніках сіні сон,
сонца золатам косы чаромхаў
падплятае,
                      мігціць у траве,
сяньня сэрца усё навонках,
хоць зь вятрамі вазьмі разьвей!
Глянь!
У руні радкой яшчэ, тонкай
зерне сонца дзяўбуць крумкачы,
зь неба песьняў жамчуг жаўронкі
сыплюць,
робячы першы пачын...
Сыпце й вы сэрабраныя кроплі
слоў раззвончаных,
вершы мае!
Мо званчэй мы за ўсіх ухопім
сяньня гімн адсьпяваць вясьне.
 
1944, Менск.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.