РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Забытыя словы, забытыя рэчы
Словы забытыя
Смаку тугі ды імжы.
Верас празь іх прарастае, ільюцца дажджы.
Час іх зьбірае ў сармацкае рызы прыпол.
Іх прамаўляе над Сьвіслаччу ціхі анёл.
Словы забытыя, мова Радзімы маёй.
Ейныя рыцары сталі курганнай зямлёй,
Ейныя панны вучыліся прасьці з травы.
Ейныя дзеці, маўчаньню вучыліся вы.
Строі сармацкія вышыты срэбрам дажджу.
Я празь нямоцтва ў маўклівае заўтра гляджу.
Верас палае, прарослы са слоў і крыві.
Шэптам хаця ты сваю Беларусь ажыві.
Немень, фарботы, таемнік, кудмень,
сполыск, спазор, васпан...
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.