 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сысьці б да вершаў старых, сысьці да сябе былога... Лісты правінцыйнай дзевы гараць у вясёлай грубцы. Гальлё за вакном, ці стома, да ночы бліжэй – да Бога. І рукапісаў – як лісьця, цыдулак ад самагубцаў. А ў рамачцы залачанай мой князь пазірае горда. Прыдворны паэт ніколі ня стане вандроўным бардам. Вось толькі мае паперы бялеюць глухой самотай. А тыя, што спрэс сьпісаны, нічога ня будуць варты. І толькі маленькі сшытак, з шурпатай паперы сшытак, Хавае мяне былога, гукае мяне былога... Ды ў рукі цьвікі забіты, і дротам душа прашыта, І ўсе пярсьцёнкі на пальцах – рукі не прыўзьняць да Бога.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|