РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Між камянёў зьмяя сьлізгае,
Вільготны сьлед – нібыта сьмерць.
А мы шукалі браму рая,
Адкуль ня поўзаць – а ляцець.
А мы так доўга твань мясілі,
Ламалі гольле ўздоўж дарог.
Прыйшлі – а нам ня далі крыльляў,
Глядзім – а нас ня бачыць Бог.
Парэшткі сьценаў ды калонаў
Амаль схаваныя ў пяску.
Самотных дзён, начэй бясонных
Цана – як выцягнуць руку.
Ды горай веданьне параніць –
Што нехта варты бачыць там
Мяча архангельскага зьзяньне
І нетутэйшы сьветлы храм.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.