РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тыдзень жарсьцяў Хрыстовых
Сядміца апошніх пакутаў.
А горад жыве
Жыцьцём мітусьлівым,
працятым чужымі дажджыма.
Кляштар, ператвораны ў дом,
не адкрые павек.
У цемру людскую глядзіцца
сьляпымі вачыма.
Нясуць плашчаніцу.
А побач праносяць сябе
Мае суайчыньнікі, дзеці бэтоннай купелі.
Самотны ліхтар так утульна зіхціць на слупе,
Але матылі нарадзіцца
яшчэ не пасьпелі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.