РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Джэці
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Таварышы
Сьмела ў ногу, таварыш Ленін,
Сьмела ў сэрца, таварыш Сталін,
Бі фашыстаў, таварыш Жукаў,
Пі гарэлку, Міхал Сяргеіч.
 
Ві вяроўкі, таварыш Павіч,
Фрай таварыш і Тэн таварыш,
Хай няблізка таварыш Блікса,
Грай на скрыпцы, таварыш Грэй.
 
Таварыш Качалаў, Калчак і Чкалаў.
Моцны трактар – таварыш Картэр.
Магутны сокал – таварыш Колас.
Вожык бяз рожак – таварыш Мрожак.
 
Таварыш Ома – нязгасны Мао.
Таварыш Нэо жыве ў Більбао,
Таварыш Кастра – ў баку Баку.
Таварыш Вумка лезе ў муку.
 
Грэе Сашу красуня Ушас.
Сьпі спакойна, таварыш Эрг.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.