РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Джэці
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З акцэнтам
За тое, што я размаўляю з акцэнтам,
Мяне – ха! – адораць падробленым цэнтам,
А мент забярэ за падробку ў мянтоўку,
Гумовым дубцом зь мяне зробіць цыноўку.
 
За тое, што я размаўляю з акцэнтам,
Мяне забяруць і – пінцэтам, пінцэтам!
Разрэжуць ланцэтам, пакажуць студэнтам,
Каб ведалі, як размаўляць з акцэнтам!
 
І нехта мяне, зь яшчэ горшым акцэнтам,
Напоіць абсэнтам, абдыхае кентам,
Задурыць размовай аб пентым-дзясентым
І потым пацягне да апартамэнтаў.
 
І там без размоваў (таму без акцэнту)
Зь мяне па чарзе будуць зьдзеквацца розна.
Я ўспомню мянта, і пінцэт, і студэнтаў,
Як блізкіх, як родных, як лепшых... Ды позна!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.