РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Джэці
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На шляху майго цягніка
Сэмафоры блішчаць, як зоры,
На шляху майго цягніка,
З-пад зямлі ўзышлі мухаморы
На шляху майго цягніка,
Нехта кінуў скрыню Пандоры
На шляху майго цягніка,
Антыкропка антыпрасторы
На шляху майго цягніка.
 
Партызаны паклалі бомбу
На шляху майго цягніка
Камікадзэ танчылі румбу
На шляху майго цягніка
Папуасы трэскалі манга
На шляху майго цягніка
Псыхіятры чыталі Юнга
На шляху майго цягніка
 
Ды ці мала чагосьці дзесьці!
Я гляджу з усьмешкай у змрок,
Бо цягнік мой стаіць на месцы
І паедзе ў іншы бок.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.