РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Джэці
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт з прычэпам
Санэт ёсьць форма вершаваных твораў
Дакладна з чатырнаццаці радкоў:
Катрэнаў двух (казаў Міхась Лынькоў),
Тэрцэтаў двух (казаў Філіп Кіркораў).
 
Ня менш за форму тут істотны зьмест,
Звычайна філязофскі і глыбокі.
Спачатку ўсе ягоныя вытокі,
А потым вынік, і – let's have a rest.
 
У нас заўсёды гонар і дарога
Тым, у каго санэтаў вельмі многа,
Пішэце ж іх, чаго вам не стае?
 
Тых, у каго ніводнага санэта,
Ўсіх праглыне марудлівая Лета
Або, наадварот, яны – яе,
 
Што нават горш нашмат, няма размовы,
Бо чалавек жа не гумовы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.