РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ідзі пад Пагоні Штандар
Напорная моладзь‚
Хадою упартай
Ідзі пад Пагоні Штандар!
 
Хоць ветры сваволяць‚
Грукочуць гарматы‚
Ты - новай прадвесьні ўладар.
 
Зьвініць звон Сафіі‚
Плюскочуць азёры‚
Шуміць пушча славай былін...
 
Хай выюць стыхіі!
Адважна‚ бадзёра
Шукай палымністых пуцін!
 
Ты - гонар народу‚
Ты - войнік Краіны‚
Ты будучай славы пясьняр‚
 
Скрозь шал непагоды
Рашуча‚ няспынна
Ідзі пад Пагоні Штандар!
 
Кліўленд - ЗША, 30 верасьня 1962 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.