РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я - сын таго Краю
Я - сын таго Краю‚ дзе гаі‚ лясы‚
Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца‚
Дзе пекныя кветкі‚ дзе ткуць паясы‚
Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца.
 
Я - сын таго Краю‚ дзе нівы‚ сады‚
Дзе ў зелені топяцца хаты‚
Дзе жніўныя песьні з грудзей маладых
Зьвіняць дыямэнтамі шатаў.
 
Я - сын таго Краю‚ дзе сінь васількоў
Гуляе з русалкамі ў жыце‚
Дзе льлецца бадзёрасьць з дрыгвіцкіх вянкоў‚
Дзе краскамі поле іскрыцца.
 
Я - сын таго Краю‚ дзхе зброю народ
Трымае у моцнай далоні‚
Дзе высака ўзьвіўся із нетраў‚ балот
Сьцяг Бел-Чырвон-Белы Пагоні.
 
27 чэрвеня 1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.