РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не змагу
Жытнёвае поле - валошак краса!
Іскрыць на пялёстках сьлязінка-раса.
Ільняныя косы з-пад сініх вянкоў
Ў трымценьні плывуць‚ не знаходзячы схоў.
 
Зялёныя шаты‚ шаўковая рунь‚
І песенны звон‚ што разьліўся угрунь‚
І рэчка‚ і сад‚ і яловец‚ багун -
Забыць іх ніколі й нідзе не змагу.
 
Васілішкі, 1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.