І вось ужо і Быкава няма... А ў нас яшчэ наперадзе зіма, І нам ісьці празь вечар і сьнягі, Празь вецер, здраду, зваду і грахі. Няма тут на каго нам спадзявацца, Як на сябе, бо тут за нас змагацца Ніхто ня будзе — колькі ні прасі. Нам празь зіму, нібы празь сьмерць, прайсьці І ўбачыць, што няма другой зямлі, Дзе б так чужымі між сабой былі Усе і блізкімі былі, як тут... Яшчэ зіма наперадзе, як Суд, І нам ісьці і знаць куды ідзём І ноччу сьветлай, і чарнюткім днём, І мы вясною зоркі назавём Імёнамі, што асьвятлялі Шлях І не далі нам зьмерзнуць у сьнягах...
|
|