РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На зорках Радзіма твая ўкрыжавана...
І поўня – Радзімы глыбокая рана...
І ўсё, што ты робіш, пакут дадае.
І ўсё, што ты кажаш, ня цешыць Яе,
Бо ты, нібы цьвік зьіржавелы ў далоні,
Бо ты, нібы пыл на ўладарскай кароне,
Сабе не належыш на гэтай зямлі,
Якую табе, як жыцьцё, бераглі...
І я не сьвяты і сьвятым я ня стану,
І я не малюся на поўню, як рану,
Бо раны ня бачу, бо дзень на двары,
І клічуць зайсьціся ў карчомку сябры...
І пройдуць гады, і мы станем травою,
І толькі Радзіме вядома якою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.