РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як кропля шампанскага ў шклянцы на дне,
Так сонца самотнай Айчыны ўва мне
Яшчэ існуе, але ўсё ж прападае,
Нібыта яго хтось зь мяне выпівае,
І кажа – цябе ад самоты ратую,
І шклянку цалуе, як неба, пустую.
І я разумею, што я адзінокі.
Ды чуюцца ў цемры знаёмыя крокі –
Вяртаюцца з далечаў шэрых сябры
І сьледам за імі цікуюць зьвяры,
Якім невядома дарога з чужыны
Да гэтай самотнай ды нашай Айчыны,
Якая душу ад самоты ратуе,
І хтось ужо шклянку сваю не цалуе.
І сонца праменьне губляе над Краем,
Нібыта шампанскае Бог пралівае...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.