РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ адзін павесіўся паэт,
Нібы пятлёй на ім сыйшоўся сьвет,
Дзе ён крычаў пра боль, які адчуў.
Павесіўся, бы ў пекла зазірнуў
Па горла, і цяпер наш сумны сьвет
Шкадуе, што павесіўся паэт,
Нібы сказаў, што думае пра час
І ў гэтым часе пра разумных нас.
Ня ўсе пачулі, што паэт сказаў.
Сказаў, як нас усіх з пятлі дастаў,
А сам застаўся ў чорнае пятлі,
Каб мы яго жыцьцём перажылі,
Ня вершамі, перажылі жыцьцём.
Нібы сасуд, напоўнены віном,
Разьбіўся дзень, калі сыйшоў паэт
З сабой забраўшы, як усьмешку, сьвет…
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.