РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля зімовага дажджу...
Ізноў на вуліцы мароз і вецер,
І нам яшчэ далёка да вясны.
Прад мною шэры дом, дзе вокны сьвецяць,
Як чорны лёд, прымерзлы да сьцяны
Пасьля дажджу, з якога ўсе ўцякалі,
Хаваліся самотна хто куды.
А дрэвы пад дажджом наўкол стаялі,
Нібы сасуды поўныя вады…
Ізноў мароз і дождж даўно далёка,
І ён, як лёд, халодзіць мне душу.
Надыдзе ноч, і ў небе ўзыдзе зорка,
Ёй пра сваю самоту раскажу,
Нібы табе далёкай і адзінай,
І невядомай, як прад мной сусьвет
Са сьцежкай, дзе і я з табой пакінуў
Умерзлы ў лёд, нібыта ў неба, сьлед…
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.