РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Голуб прылятае да вакна,
Нібы падае заклятая сьцяна,
І сьвятло зьяўляецца ў вакне,
Як агонь у маладым віне.
І мне зноўку хочацца пажыць,
Як згубіцца ў залатым дажджы
Летам, што сягоньня за вакном,
Як за небам, дзе мы праплывём
Анікім нябачныя з табой,
Як сьляза матулі за сьлязой
Ад самоты, што цяпер адна.
Голуб прылятае да вакна
Мамы,
нібы падае сьцяна,
І сьвятло зьяўляецца ў вакне,
Быццам бы ўспаміны аб вясьне,
Што блукае ў восеньскім дажджы,
Нібы голуб у маёй душы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.