РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яшчэ крыху
Заміж сноў сакаўных, зялёных,
мроі жоўтыя сьніць зямля...
У ачко із жыцьцём і сконам
мне дадзела ўжо гуляць.
Ды гуляй – не гуляй,
а з касою
ўсьцяж вакол пахаджае сьмерць,
чорным макам нас пільна поіць,
лютай сьцюжай у вочы дзьме.
Сьсябраваліся мы, як зь сябрам,
і з чужой бядой,
і з сваёй.
Сяньня ж сьвет увесь – дзікі табар,
дзе адзіны пан –
пугаўё.
Але нашыя сьпіны цьвярдыя,
іх ня зломіш,
баржджэй – батог.
Ці ж дарма нас ніўя пустыя
гадавалі
і пыл дарог?
Ці смакуе ня роўна востра
нам і радасьць цяпер
і жаль?
Ці жывём мы ня ўсьцяж па-свойску,
хоць далёка свая мяжа?
Шчэ крыху –
і параім сьмерці,
і загонім у кут бяду,
хай сабе нас цягаюць чэрці
паўз агонь, жалязьзё й ваду!
 
1944, Бэрлін.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.