РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Уночы
Калматыя чорныя бровы
суровая хмарыць ноч.
Лірычныя мроі ды словы
адкінула я даўно.
Ісьці праз жыцьцё з санэтам –
сягоньня, дапраўды, сьмех:
нат з вострым штыхом да сьветных
ты сяньня ня дойдзеш вех.
Ня слова сягоньня,
а куля
парадак вядзе у нас.
Паэт лепшы той, хто туліць
гранату ў руках...
Вайна...
Інакшых і рыфмы і рытму
жадае людскі натоўп.
Іх зь вёснаў ці сноў ня вытчаш,
спрабуй хоць бы пораў сто.
А ўсё ж,
як ніхто ня бачыць,
ледзь ноч начапляе зор
на неба, –
                      лірычным плачам
зноў плача маё пяро.
I сьняцца мне нашыя нівы
і роднага неба дыван...
Аб іх успамінаў ня змыеш
із сэрца,
                  як ні змывай!
 
1944, Бэрлін.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.