 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Родная старонка! Ты ізноў ў пакуце. На Твае палеткі хлынуў град агню. Не пляце дзед лапці‚ седзячы ў куце‚ Ня мітусяць дзеці на дварэ ў гульню. Ўсюды: на загонах‚ у гаі‚ у хаце‚ Ў гарадох і вёсках‚ уначы і ўдзень‚ З гостраю касою‚ нібы ў сенажаці‚ За людзьмі цікуе сьмерці чорны сьцень. Шэры дым ад стрэлаў зацямніў лагчыны; Ад крыві народнай ўзьняўся цяжкі пах; Апаганіў вораг вольную дзяўчыну; У вачох Матулі незгасальны жах. Але прыйдзе помста! Згіне непагода! Закрасуе славай наш агністы шлях‚ І над вольным домам вольнага народу Высака ўзаўецца пераможны Сьцяг.
Скрыбава, 1 чэрвеня 1944 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|