РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жыцьцё
Жыцьцё –
як бярозавы сок,
жыцьцё –
як салодкая брага:
п’еш, п’еш –
і, маўляў, хто урок,
яшчэ горшая чуецца смага.
Ледзь верасень, спрытны каваль,
у медзь закуе далячыні, –
нам хочацца ўжо, каб трава
узноў зелянела ў лагчынах.
Ледзь цёплаю сіняй пляхне
вясна па марцовым рызманьні,
ледзь ветры пазьлізваюць сьнег, –
зноў сьняцца нам восень, туманы...
Адразу жадаем абняць
мы ўсё (не пакінуць нічога):
прасьцяг каласься і сасьняк,
і продані неба сівога.
З кульгавай, гугнявай нудой
сустрэцца цяпер цяжкавата.
Ня зьвіць ёй між намі гняздо,
калі ўсьцяж –
ні ўцехі, ні сьвята,
калі не ўтаймуеш бяды,
хай сэрца жывое ёй вымі,
а кон –
мо узноў на гады –
сыноў разлучыў із радзімай.
Ня дзіва, што п’ецца, як сок,
сягоньня штодзённасьць, як брага,
дык быццам знарок хто урок,
яшчэ горшая чуецца смага.
 
1944
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.