РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я суцяшаю ня іншых – сябе
Я суцяшаю ня іншых –
сябе,
і найчасьцей,
як суцеха – ў аблоках,
хоць, як на злосьць, як галоднаму хлеб,
мрояцца словы спагады глыбокай.
Толькі сабе
я ўпарта цьвярджу:
«Сьмела, наперад, хай смутна, хай шэра...»
Можа, бяздумна накручаны жмут
рыфмаў –
                      папраўдзе параіць няверы?
Мо дапамогуць камусьці і з вас
вершы мае над сабой не заплакаць,
і не рассыплю я ўсё ж надарма
сэрца вішнёвую, пенную наквець?
Тое, што крышыць сягоньня ваш гарт,
вочы й мае
злой маркотаю засьціць.
Хоць і сьмяюся я колькі мага,
сэрца чамусь не сьмяецца,
і часта
мне тут даводзіцца ў смутку гібець,
толькі мо плачу я трошкі іначай...
Я суцяшаю ня іншых –
сябе,
а найчасьцей як суцехі ня бачу.
 
1944, Бэрлін.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.