Вітала колькі год я восені у месьце: асфальт і цэгла, мітусь, грукатня... Аж давялося мне цяпер адну вітаць на ўзьлесьсі, дзе яна прыйшла сініць і плесьці узоры зь верасоў, імглы, лістоў апалых... Як гэткіх дзён зыркіх мне ўсьцяж, усьцяж замала! Бо ўсё ж вакол зігціць, гарыць і паланее, ні росам ані ймгле шуганьня не суняць. Няхай спамінам, снам спрыяе цішыня, – жывуць мае і тут, у лісьцяных завеях, здаецца, дні кружыць я б зь імі не прыстала! Як гэткіх дзён зыркіх мне ўсьцяж, усьцяж замала!
1945
|
|