РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Такі наш Кон
Сьвет на ахвярніку усьцяж ахвяры паліць.
Паўзе пурпурны дым паўз месты, паўз шляхі...
Не насумуесься па тых, каго ня стала,
ня стане дзён аплакаць сяньня ўсіх.
Чырвонымі слязьмі скрывавілі рабіны
дарогі ў далячынь...
                                            Каб нагарнуць, набраць
аж прыгаршчы тых сьлёз пякучых і палынных,
асыпаць імі наш народ,
                                                  наш горкі край!
Лынуць крывёй яны, лынуць смалой гарачай
на душы, спапяляць сасмаглую кару,
што атуляе іх...
Але – найгоршым плачам
ня купіцца усё ж зварот у Беларусь...
Таму –
няхай ідуць дажджы крывавых ягад.
Не апалошчам мы ні рук у іх, ні душ...
Змагацца за свой край, за супакой, за радасьць –
наш кон...
Відаць, так нам судзіў ён на раду.
 
1945
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.