РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Забудземся
У ночвах завулкаў вечар
марознай імглы намясіў...
 
Цалуе у твар мяне вецер,
згарнуўшы набок валасы.
Прыемны мне сьмелы дотык
ягоных сьцюдзёных губ.
Хай будзе, што будзе, потым, –
дап’ём наш п’яны багун!
Забудземся хоць на ймгненьне,
што сочыць, як той ганчак,
сьмерць нашы сьляды і сьцені,
што шмат хто – ужо зачах,
што трэба ісьці наперад,
хоць сяньня
і гэным – ноч,
празь сілу, бяз смаку й меры,
крывавае піць віно...
У ночвах завулкаў вечар
марознай імглы намясіў...
Да рук маіх туліцца вецер,
згартае набок валасы.
Абвій жа мне шыю,
варта
даткнуць маіх цёплых губ.
Хай будзе, што будзе, заўтра, –
дап’ём наш п’яны багун!
 
1945, Бэрлін.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.