РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Буду сяньня
Сыпле раніца ў аканіцы
раззалочаны сонца жвір.
Выйду ў сіню вятрамі ўмыцца,
косы росамі перавіць.
Накіпаюць вясной далечы,
дым зялёны паўзе з лагчын...
Дзе ж устоіць тут смутак нечы,
дзе ж увесну яго зьберагчы?
Не патраплю я й так у распачы
праклінаць і людзей і жыцьцё.
Ўсёй бяды,
як ні плач – не аплачаш,
хай нат веры сьлязам дасьцё.
Вось і буду – вясьне уторыць,
ізь вятрамі ў платох сьпяваць,
аж расою сівой, вячорнай
наліецца ў лагох трава,
ажно белыя плечы йгрушаў
туманамі накрые ноч,
ажно вочы мне зацярушаць
іскры –
месяца сэрабро!
 
1945, Амбэрг.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.