 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Разыйшліся сьцежкі Вузкія‚ крывыя‚ Разыйшліся полем Ў дальнія краі; І сядзяць на ўзьмежках‚ На сівых руінах Людзі без патолі З сэрцам у крыві. Горка плача Маці‚ Бедная галосіць; Ня ўцішыць ёй болю‚ Ня суняць сьлязы; Выйдзе жыта жаці‚ Гляне на калосьсе І зальлецца болей Горкімі сьлязьмі. Сумна на палетку‚ Родная Матуля! Плачаш‚ ня сьціхаеш Ты ўначы і ўдзень; Больш ня ўбачыш дзетак‚ К сэрцу ня прытуліш‚ Бегаеш‚ ня знойдзеш Мейсца анідзе. Разыйшліся сьцежкі Вузкія‚ крывыя‚ Разхыйшліся ў полі Ў дальнія краі. Тлеюць галавешкі На сівых руінах‚ Скаргу-дым зь няволі Гоняць у гаі.
Рыд - Аўстрыя, 1949
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|