Маці! За кужэльную нітку даўжэйшы твой смутак па нас, за кужэльную шэрую нітку з твайго калаўрота. Хай вішнёвай паводкаю плешча у вокны вясна – да Цябе яна прыйдзе адно разам з нашым зваротам. Маці! I мы прагнем, як сьветлага Прыйсьця, тых дзён, калі радасьцяй зыркай ізноў загараць Твае вочы. I хоць нашыя сэрцы ўкавала на камень жыцьцё, вызнаём: да Цябе мы, як дзецьмі калісь, прытуліцца так горача хочам!
1946
|
|