РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скрозь золата
Скрозь золата... У небе, на зямлі.
Мільёны лужынак зіяюць, як чырвонцы,
аж і ўваччу чырвона, аж баліць
глядзець на сьвет, на залатое сонца.
 
Усімі вокнамі угледзеўся барак,
наш апрыкрэлы «дом», у залатую далеч.
Мо і яго, як нас, пякуча так
туга па выраі, па крылах паліць?
 
Ах, каб пачуць, пачуць іх важкасьць за плячмі,
ўзмахнуць і ўзьняцца ў залатую вышу,
далей ад лягера, баракаў, зьвяг,
                                                                      дзе мы
сябе на дробныя драбочкі крышым.
 
Ня людзі ж, чуем, мы,
                                                а друз і парахно,
хай гэтак хочацца зноў чуцца чалавекам!
Скрозь золата...
                                  Ды не, мы галавы ня ўгнём,
у сонца радасна ўзьнімаюцца павекі!
 
1947, Міхельсдорф.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.