РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лістапад
Дагараюць, таюць сьвечкі ліпаў... Восень.
Кроплі воску – лісьце – ўслалі мох.
Хоць тугі у госьці мы ня просім,
тут яна...
                    і тужыцца само.
Зараз зноў рудое зрэб’е змроку
лістапад пачне вакол сьпяліць,
зноў успомнім мы (ня зьняць урокаў)
змагароў, што зьлеглі у зямлі.
I ці раз павесмам зьвіснуць рукі
і на вейках сьлёзы зацьвітуць.
Ды ня сьціхне сэрца мерны стукат,
ды змаганьне з доляю – і тут.
Наліюцца наквецяй вясновай
і яны калісьці, родныя палі.
Ласкавейшае для нас кон знойдзе слова
хай за тое, што ў распачы
па сынох, па згубленых братох
мы жыцьця ня выплакалі ў плачы,
не зышлі з гасьцінцаў у быльнёг.
Дагараюць, таюць сьвечкі ліпаў... Восень.
Кроплі воску капаюць на мхі,
Перад намі – ходаньне ізь лесам,
новы боль
                        і новыя шляхі.
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.