 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Для зямлі прадзедаў маіх...
|
Я табе, зямля мая прадзедаў маіх, Не патраплю нічога жалець на сьвеце, На сьвет цэлы гатоў твой прыгон апеці I ўзьнясьці пасад на магілішчах тваіх. Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці I карону сплесьці з сонца, зор залатых, – На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг Заясьнела ты ў цяжка дабытым цьвеце. За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе З крыўдай той, што цярпіш ад людзей і Бога, Ад чужынца і ад сына свайго сьляпога... Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе... I за гэта толькі прашу, малю цябе: Не гані ты мяне ад свайго парога.
1912
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|