РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Разьвітаньне
Шмат нам цьвіло,
шмат нам сьвяціла
ужо ў жыцьці трымцівых зор,
ды ўсё сыпкім
нясталым пылам
разьмёў на ростанях віхор.
Ён долю ўсьпеніў,
пакамечыў,
нас, як лісьцё, сарваў з гальля,
пагнаў па пушчах,
па пустэчах,
дзе не аруць і не сьпяляць.
Мы дапаляліся
і гасьлі,
мы зноў шугалі угару,
зьмянялі выганы і ясьлі
ў адным імкненьні: «Беларусь!»
З адною думкай:
«Зноў пабачыць»,
зь ліпнёвай радасьцяй
гарачай
прыльгнуць да роднае мяжы.
I вось сягоньня
чабарэе
нам не яна, а далячынь
салёных мораў,
плачуць рэі,
віхор у ветразях гучыць.
I ўсё далей
сплывае ў шэрасьць,
у змрок той Край, дзе люба ўсё.
О, Беларусь, хай так
мы зь верай
Цябе і ўдалеч панясём!
 
1950–1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.