РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясна
Я думала:
якая тут вясна
у шэрай пушчы неабсяжных вежаў,
дзе за каменьнямі сьцюдзёнымі ня знаць
нат пядзі тэй зямлі, што ў нас нарогі рэжуць?
 
Ажно і тут яна ускрэсла і цьвіце
і ў сіні зыркай над ярамі вуліц,
і ў плямах сонечных на цёмнай цэгле сьцен,
і ў красках, што да губ дзяўчаты туляць.
 
Усюды, дзе ні глянь,
                                              адно людзям няўцям,
яна, зялёная, свае сукае ніці,
мільёнам парасткаў імкнецца да жыцьця
із кажнай шчэрбіны у вулічным граніце.
 
Сьмяецца ў галасох гарэзьнікаў малых,
хвалюецца ў гудкох прарэзьлівых машынаў...
I зноў бярэшся радасна сьпяліць
сны, што сплылі былі із выраем птушыным.
 
Хто ведае,
                      мо ўлевай веснавой
напоеныя, ўзыдуць, зарунеюць,
пад ногі лягуць залатым жнівом
і ціха зашасьцяць: «Вяжэце, жнеі!»
 
Я думала:
                      якая тут вясна?
яе вылузацца ёй з каменнага палону.
Ажно гляджу... і з кажнага гранітнага зьвяна
сьмяецца ў твар яна вяснова і зялёна!
 
1950-1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.