РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Залатое
Шалее вецер...
                                  Плешчуць у далоні
і скачуць «Крыжачка» й «Лявоніху» лісты.
Рудыя... Залатыя... У палоне
асеньніх песьняў,
                                      пэўна ж, залатых.
I нешта і мяне ўзьнімае закруціцца,
заплёўшы рукі – гнуткае гальлё –
мяцеліцай асеньняю над ніцай
імглою залатой пустых, рудых палёў.
Але зашмат, відаць,
                                          я збаразьніла сьцежак
жыцьцёвых, не рудых і ўжо ж не залатых,
а шэрых ад штодзённасьці і... рэшты.
Мне ў залатую высь ня ўзьняцца, як лісты.
 
1950–1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.