РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Меставы вечар
Саромечыся, нейк няздатна
шугнула сонца за муры.
Яшчэ адна малая залатая латка, –
і цемрай места закурыць.
I пабягуць шнуры меставых дрэваў
хавацца ад агнёў рэклямаў, фар,
ад пахаў з брамаў, ад гугнявых сьпеваў,
ад сьмеху ў брук урослых пар.
А мне захочацца такое цішы,
якое тут няма,
                              а толькі ў нас.
У зоры вышытых узвышшаў
і сноў бязь вёслаў і стырна.
 
1950–1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.