 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзіцём адарваны ад роднага Краю‚ Ўзіраўся ты часта ў чужы сівы бор; Ня ведаў цудоўных дзядоўскіх звычаяў‚ Ня чуў вольных песень зялёнага гаю‚ Ня бачыў чароўнасьці родных азёр. Аднак у крыві захавалася цяга Да слаўнай мінуўшчыны прашчураў дзён: І рэчка‚ і лес‚ і народныя сагі. Ў зацятых баёх слаўных продкаў адвага У мроях-лятунках навейвала сон.
Кіргхайм - Аўстрыя, 1946
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|