 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За чырвонай шторай дагарае сьвечка. Ціха сьвішча вецер, бы катрынка грае. Сем цьвікоў забітых у цяжкое вечка, Быццам сем прыступак трэснула да раю. Пачакай, ня трэба ?раніць гэты аркуш Горкімі радкамі, што жыцьцё атруцяць. Прамяняй на волю, прамяняй на чарку Гэтых слоў атруту – іх ня прымуць людзі. За чырвонай шторай нізка цень схіліўся. І дарэмна ў шыбы стукаецца гольле. І са слоў крывавых з горла дождж паліўся. І аціхла ў жаху наша навакольле.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|