 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Разьбівайце свае чаркі. Шляхціц вечнага ня мае. Дзе гуляе Валадковіч – льецца кроў зь віном удосталь. Ні малітвы, ні пагрозы яго сэрца не кранаюць. На сармацкім на партрэце разглядайце яго постаць, А пры кожнае сустрэчы – вочы долу апускайце. Шабля пана – як маланка, нораў пана – як паводка. Ён не праміне нікога, і адзін за ўсё заплаціць. Той, хто плаціць, мае права адсячы руку за плётку, I ў апошнім сутарэні катаў высьмеяць, і потым Нераскаянай душою, белым прывідам туляцца. Дзе віно тваё, дзе шабля? Ты слабы, нібыта подых. I пускае хлопчык зьмея з камянёў твайго палаца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|