РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жніво
Годзе, жытцо маё, годзе, насьпелае,
          З хмарамі, з бурамі знацца, дружыць;
Годзе шумеці, думкі нясьмелыя,
          Годзе загоны сабой харашыць!
 
Жнеяў прыйшла во дружына вялікая,
          Зь песьняй за дзела ўзялася сваё;
Серп, як маланка, ўскок бегае, сыкае,
          Глуха снапамі кладзецца жытцо.
 
Талі ў калючым аржоньні з павагаю
          Мэтлікі шнурам адзін за адным;
Сэрца забілась надзеі адвагаю:
          Ёсьць на што глянуць, пацешыцца чым.
 
Эх, заплаці ж, дабрыцо, ты аратаму
          За яго ў полі ўвесь труд над табой:
Дай ты багацьце яму, небагатаму, –
          З клеці ня зводзься ягонай пустой.
 
Хай яго збудуцца думкі, адналеча
          Гэтулькі вынесе, выцерпе ён,
З году у год аручы, засяваючы,
          Потам, крывёю абліты загон!..
 
[1906–1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.