Праз што плачаш, мужычок? – Празь людзей і неба. Чаго хочаш, мужычок? – Трохі солі, хлеба. Калі шчасьліў, мужычок? – Як водкі нап’юся. Калі грозен, мужычок? – Як з жонкаю б’юся. Праз каго сыт, мужычок? – Праз свой труд і сілу. А ня ў крыўдзе калі ты? – Як лягу ў магілу.
[1906–1912]
|
|