РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Праз што плачаш, мужычок?
      – Празь людзей і неба.
 
Чаго хочаш, мужычок?
      – Трохі солі, хлеба.
 
Калі шчасьліў, мужычок?
      – Як водкі нап’юся.
 
Калі грозен, мужычок?
      – Як з жонкаю б’юся.
 
Праз каго сыт, мужычок?
      – Праз свой труд і сілу.
 
А ня ў крыўдзе калі ты?
      – Як лягу ў магілу.
 
[1906–1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.