Станогае Ліха-Нядоля Валочыцца з поля на поле; А вочы ў яго – што ў начніцы, А рукі ў яго – чараўніцы. Дзе ступіць – там кроў выступае, Дзе гляне – там крыўда сьляпая Народы хіне, як калосьсе, Каго ж абымае – сьмерць косе. Трымае сьвет цэлы ў парадку, Ня мае канца і пачатку, Ня знае граніцы і меры, Ня гіне ад кос і сякераў. Так блукае з поля на поле Станогае Ліха-Нядоля; Над ім жа сам Бог зь перунамі Дзяржыць страж, спавіты імгламі.
1913
|
|